Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Улада

Улада

Сістэма органаў мясцовага кіравання на тэрыторыі Хойніцкага раёна складаецца з раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Сістэма мясцовага самакіравання прадстаўлена раённым і сельскімі Саветамі дэпутатаў.

Мясцовае кіраванне і самакіраванне арганізуецца і ажыццяўляецца на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", іншымі дзеючымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі раёна з'яўляецца выканаўчы камітэт з правамі юрыдычнай асобы. У склад выканаўчага камітэта ўваходзяць старшыня выканаўчага камітэта, яго намеснікі, кіраўнік спраў і члены выканаўчага камітэта. Выканаўчы камітэт у межах сваіх паўнамоцтваў прымае рашэнні. Рашэнні выканаўчага камітэта прымаюцца простай большасцю галасоў ад устаноўленага складу выканаўчага камітэта.

Пасяджэнні выканаўчага камітэта склікаюцца старшынёй выканаўчага камітэта па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у месяц і лічацца правамоцнымі, калі ў іх прыме ўдзел не менш як дзве трэці членаў ад устаноўленага складу выканаўчага камітэта.

Саветы дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі, маюць права юрыдычнай асобы. Асноўнай формай дзейнасці Савета з'яўляецца сесія, якая склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у квартал. Сесіі Савета праводзяцца адкрыта і галосна, за выключэннем выпадкаў, калі па рашэнню Савета неабходна правядзенне закрытага пасяджэння. Сесія правамоцная, калі ў ёй удзельнічае больш за палову ад колькасці абраных дэпутатаў. Па пытаннях, разгледжаных на сесіях, Савет прымае рашэнні.