Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / 80 гадоў вызвалення Беларусі

80 гадоў вызвалення Беларусі

На шляху да перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў".

Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання. Яго ўзначаліць Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Зацверджаны таксама палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Прыняты ўказ будзе спрыяць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.

Тут у траўні заквітнее бэз!

Акцыя "Сто дзён да вызвалення Беларусі" стартавала ў Гомельскай вобласці

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Раман Галоўчанка: парад да 80-годдзя вызвалення Беларусі пройдзе 3 ліпеня ў Мінску

Мінабароны аб'яўляе конкурсы дзіцячага малюнка да 80-годдзя вызвалення Беларусі і перамогі ў ВАВ

Хойніцкі раён адзначыў 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў