Нарадзіўся ў 1910 г.з лютага 1932 г. па 1957 г. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 26 чэрвеня 1941 г.да заканчэння вайны. Пасля прыбыцця ў Хойніцкі раён далучыўся да падпольнай групы, дзе займаўся вярбоўкай ваеннапалонных для фарміравання партызанскіх атрадаў. Затым быў накіраваны ў партызанскі атрад імя Чапаева і прызначаны камандзірам роты. У кастрычніку 1943 г. атрад далучыўся да Савецкай Арміі. З 1956 г. пенсіянер Міністэрства абароны СССР.
Узнагароджаны:
1) ордэнам «Айчыннай вайны» I ступені;
2) ордэнам «Чырвонай Зоркі»;
3) ордэнам «Чырвонага Сцяга»;
4) медалём «За баявыя заслугі»;
5) медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»;
6) медалём «За перамогу над Германіяй»;
7) медалём «Партызана Айчыннай вайны» I ступені;
8) медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту».
Падпалкоўнік у адстаўцы.
Памёр 13 лютага 1981 г.пасля цяжкай і працяглай хваробы.
Прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна ў 1974 г.