Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі, Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322 «Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі» прыём дакументаў у 1 клас дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне школы, ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня.
Пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння ў 1 клас дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне школы, Дакументы могуць быць пададзены з 16 па 28 жніўня.
У 1 клас прымаюцца дзеці, якім споўнілася 6 гадоў на пачатак навучальнага года або па жаданні аднаго з бацькоў з больш позняга ўзросту. Аднак па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому спаўняецца 6 гадоў у бягучым каляндарным годзе, гэта значыць да 31 снежня.
З 12 чэрвеня па 15 жніўня падчас прыёму грамадзян дырэктарам школы бацькі могуць падаваць дакументы, якія будуць зарэгістраваныя ў спецыяльным журнале. А з 16 жніўня па 28 жніўня ў парадку чарговасці будзе праведзена залічэнне такіх дзяцей, але пры галоўнай умове - пры наяўнасці свабодных месцаў у дадзенай установе адукацыі.
Калі бацькі дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне школы, звернуцца да кіраўніка да 12 чэрвеня, то іх заява будзе зарэгістравана як зварот грамадзян, на які будзе дадзены адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
Пры ўзнікненні пытанняў неабходна звяртацца да кіраўніка ва ўстанову адукацыі альбо ў Аддзел адукацыі. Кожную сітуацыю мы разглядаем індывідуальна і прымаем рашэнне. Праблемных пытанняў па камплектаванні ўстаноў адукацыі ў раёне няма. Школы гатовыя прыняць у свае шэрагі ўсіх жадаючых.
Для прыёму асоб ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі неабходныя дакументы:
1. Заява законнага прадстаўніка
2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці
Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2024 г. №39 скарэкціравана пастанова ад 17 жніўня 2022 г. № 269 «аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах».
Зменамі, у прыватнасці, прадугледжана ўстанаўленне тэрміну падачы заявы пры прыёме (залічэнні) у X клас гімназіі і сярэдняй школы, а таксама на свабодныя месцы ў XI клас гімназіі і сярэдняй школы ў прыёмную камісію ў перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня года прыёму (залічэння).
Таксама ўнесены ўдакладненні ў частцы разліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) – пры прыёме (залічэнні) на свабодныя месцы ў XI клас гімназіі і сярэдняй школы). Ён будзе вызначацца з ужываннем правілаў матэматычнага акруглення да адзінак (цэлых).