Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
"З вашай карты спісалі грошы". Як пазбегнуць інтрыг махляроў-распавялі ў РАСК
21.10.2025

"З вашай карты спісалі грошы". Як пазбегнуць інтрыг махляроў-распавялі ў РАСК

Часы, калі злодзеі выцягвалі кашалькі з кішэняў грамадзян, паступова сыходзяць у мінулае.

Раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, узбуджаная ў дачыненні да жыхаркі Хойнік па арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі), якая прыйшла да раней незнаёмага мужчыны і, прадставіўшыся знаёмай яго сваячкі, увайшла да яго ў давер.

Пасля сумеснага распівання алкаголю мужчына перадаў ёй сваю банкаўскую плацежную карту для куплі спіртных напояў і прадуктаў харчавання. Атрымаўшы карту, жанчына (дарэчы, якая праходзіла напярэдадні курс лячэння ў ЛПП), пусцілася ва ўсе цяжкія – купляла ў розных крамах горада прадукты і алкаголь, частавала імі знаёмых, якія выпадкова сустракаліся на сваім шляху датуль, пакуль не заснула проста на вуліцы. Прачнуўшыся і ўсвядоміўшы зробленае, пасаромелася наўпрост вярнуць пацярпеламу карту і падкінула яе яму ў паштовую скрыню.

Нагадваем:

- не перадавайце картку трэцім асобам;

- у выпадку страты або крадзяжу карты, як мага хутчэй заблакіруйце яе;

- трымаеце PIN-код у сакрэце (ніколі не запісвайце яго на самой карце, у кашальку ці тэлефоне);

- сачыце за СМС-паведамленнямі: падлучыце паслугу SMS-інфармавання аб транзакцыях. Гэта дазволіць вам адсочваць усё спісання і своечасова заблакаваць карту.

М.БАРЫСЕНКА, старшы следчы РАСК.

Фота з інтэрнэту, носіць ілюстрацыйны характар.

Да спіса