Бел
Ход нарыхтоўкі кармоў і гатоўнасць да ўборкі збожжавых абмеркавалі сёння на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня Анатоль Бандарэнка.
Удзел у рабоце прынялі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Баско і першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці Андрэй Прыкота.
Другім пытаннем на парадку дня пасяджэння абмеркавалі эфектыўнасць мер, што прымаюцца па працаўладкаванні асоб з судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС.