Паважаныя работнікі рэдакцыі раённай газеты «Хойніцкія навіны» і КВУП «паліграф»! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскую думку, хто мае дачыненне да апрацоўкі, вытворчасці і выпуску друкаванай прадукцыі.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў, тым, хто ўнёс сваю лепту ў развіццё журналістыкі і друкаванай справы.
Жадаем вам творчага поспеху і новых знаходак, вострага і праўдзівага пяра, а галоўнае – сумленнага, неабыякавага, шчырага стаўлення да сваёй працы. Шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту вам і вашым блізкім!
Анатоль Бандарэнка, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.