Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У Хойніках прайшла штотыднёвая планёрка, якую правёў кіраўнік раёна Дзмітрый Шпігановіч
27.10.2025

У Хойніках прайшла штотыднёвая планёрка, якую правёў кіраўнік раёна Дзмітрый Шпігановіч

Штотыднёвая планёрка, якую правёў кіраўнік Хойніцкага раёна Дзмітрый Шпігановіч, прайшла сёння.

У пачатку апаратнай нарады старшыня райвыканкама пазначыў ключавую, на яго думку, задачу для ўсіх, хто адказвае за сацыяльна-эканамічнае развіццё Хойнікшчыны. «Кожны з нас павінен адчуваць сябе паўнапраўным гаспадаром – на сваёй зямлі, на сваім прадпрыемстве, на сваім участку працы», – падкрэсліў Дзмітрый Мікалаевіч.

Гэты прынцып, па словах кіраўніка раёна, азначае не проста выкананне службовых інструкцый, А асабістую адказнасць за вынік, ініцыятыву і пастаяннае імкненне зрабіць даручаную сферу лепшай і больш эфектыўнай.

Традыцыйна ў ходзе нарады былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні, абмеркаваныя актуальныя праблемы і пастаўлены задачы на бягучы тыдзень. Кіраўнікі службаў раёна далажылі аб абстаноўцы ў розных сферах і галінах.

Да спіса