Сёння ў Хойніках прайшоў раённы конкурс майстэрства па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл.
Сабраліся лепшыя тэхнікі па асемяненні жывёлы, заатэхнікі, ветурачы.
Адкрыў конкурс начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Максімавіч.
Ацэньвала ўзровень прафесіяналізму канкурсантаў начальнік Хойніцкага філіяла РСУП «Гомельгасплемппрадпрыемства» Наталля Захарава.
Удзельнікі ў першым этапе спаборнічалі ў тэорыі-давалі адказы на 25 прапанаваных пытанняў. Далей практычнае выпрабаванне-вызначалі якасць насення пад мікраскопам.
Па выніках конкурсу трэцяе месца заняла Марына Скуронак (КСУП «Эксбаза «Стралічава»), другое – Аляксандр Дземідзенка (ААТ «Велецін Агра»). Пераможцам стала Наталля Філіпава з 20-гадовым вопытам абнасеньвання з КСУП «Судкова». Менавіта яна даказала, што моцная ў сваёй справе.
Спецыяльныя госці мерапрыемства-генеральны дырэктар Рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельгасплемппрадпрыемства» Алена Койпаш і загадчыца абласной ветэрынарнай лабараторыі Ганна Барышчык.
Пасля ўзнагароджання Наталля Філіпава падзялілася ўражаннем ад перамогі:
- Не галоўнае, хто стаў лепшым. Бо ўсе мы ў сельскай гаспадарцы стараемся. Важна, што мы сёння сабраліся і змаглі падзяліцца думкамі, навучыцца адзін у аднаго. Так бы мовіць, перанялі вопыт у калег па ўзнаўленні статка. Ну а быць пераможцам, вядома, прыемна.