Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У Хойніках аказалі дапамогу сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі
25.06.2025

У Хойніках аказалі дапамогу сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі

 У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Шчаслівая сям'яшчаслівае дзяцінства» на Хойнікшчыне сёння атрымалі дапамогу сям'і, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Удзел у такой добрай справе прынялі Старшыня Камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Сяргей Кушнер і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвоны Крыж Яўгенія Сацура.

Да акцыі падключыліся працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні і агульнымі намаганнямі сабралі сродкі на закупку падарункаў для сямі сем'яў Хойнікшчыны.

Набыты прадукты харчавання, школьныя прыналежнасці, пасцельная бялізна, Сродкі гігіены і ўсё неабходнае.

Бацькі, і асабліва дзеці, шчыра парадаваліся падарункам.

Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік камісіі па справах непаўналетніх Сяргей Кушнер яшчэ раз нагадаў прысутным аб правілах бяспекі на вадзе, карысным вольным часе дзяцей на канікулах і бацькоўскай адказнасці за паводзіны дзетак у грамадскіх месцах.

Да спіса