Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У мэтах праверкі вячэрняй занятасці падлеткаў, папярэджання правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прадстаўнікі зацікаўленых службаў наведалі сёння ўстановы адукацыі раёна і інтэрнат Хойніцкага дзяржаўнага каледжа
16.11.2024

Старшыня КДН райвыканкама Сяргей Кушнер, яго намеснік Алеся Такарская, памочнік пракурора раёна Антаніна Варанец і начальнік ІСН РАУС Сяргей Вяргейчык паглядзелі, чым занятыя хлопцы, ці не парушаюць грамадскі парадак, ці ведаюць суб'екты прафілактыкі, дзе знаходзяцца іх падапечныя.

- Такія рэйды дазваляюць выявіць, прааналізаваць і ліквідаваць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць здзяйсненню непаўналетнімі злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, паколькі лепш папярэдзіць супрацьпраўныя ўчынкі, чым у наступным расплачвацца за іх здзяйсненне, - адзначыў Сяргей Кушнер.

Нагадаем, па 16 снежня ў Гомельскай вобласці рэалізуецца комплекс дадатковых мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

Да спіса