Бел
Штотыднёвая планёрка ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Шпігановіча пачалася са слоў падзякі ў адрас калектываў, якія прынялі актыўны ўдзел у раённым суботніку.
Галоўны пасыл на кожнай апаратнай нарадзе-уцягванне ўсіх у работу па навядзенні парадку на зямлі. Кіраўнік раёна нацэльвае на тое, што трэба падтрымліваць чысціню і прыгажосць у кожным кутку Хойнікшчыны.
У ходзе планёркі закранулі і іншыя пытанні: прафілактыка кіберзлачынстваў, навядзенне парадку на палігоне ў Куравым, праца з невыкарыстоўваемай маёмасцю, уцягванне ў сельгасабарот зямель, занятых драўняна-хмызняковай расліннасцю і інш.
Да спіса