Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння Хойнікшчыну з рабочай паездкай наведаў памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў
19.11.2024

Сёння Хойнікшчыну з рабочай паездкай наведаў памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў

Юрый Мікалаевіч пабываў на МТК «Судкова», а таксама азнаёміўся з ходам рамонтных работ паліклінікі ЦРБ.

На жывёлагадоўчым комплексе інспектар вывучыў, як утрымліваюцца і адкормліваюць жывёл, наколькі прадуктыўна статак, ацаніў аб'ёмы вытворчасці і ўмовы ўтрымання пагалоўя. Памочнік Прэзідэнта далі шэраг карысных саветаў.

У цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Горлаў пагутарыў з наведвальнікамі ўстановы аховы здароўя, звярнуў увагу кіраўніцтва на неабходнасць правільнай арганізацыі работы ўрачоў-спецыялістаў, каб скараціць час чакання прыёму.

- Самае галоўнае, што пасля рамонту працэс атрымання медыцынскіх паслуг для хойнічан значна палепшыцца, як і ўмовы працы медперсаналу, - выказаў упэўненасць Юрый Горлаў.


Да спіса