Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння ў сталіцы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка і дэпутаты сустрэліся з членамі маладзёжнага савета (парламента) трэцяга склікання пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь
18.11.2024

Хойнікшчыну прадставіў намеснік старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Уладзімір Смольскі.

Пабывала дэлегацыя і ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, а таксама рэспубліканскім маладзёжным цэнтры.

Найважнейшы акцэнт сустрэчы зроблены на падтрымцы моладзі, абмене вопытам і ўмацаванне пераемнасці паміж пакаленнямі.

Прыемна, што са сваімі землякамі і аднадумцамі таксама сустрэлася, нягледзячы на шчыльную занятасць, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 Жанна Чарняўская.

Жанна Мікалаеўна пазнаёміла з асаблівасцямі сваёй працы, працэсам заканатворчасці, сваім меркаваннем ад рабочай паездкі ў Санкт-Пецярбург.

Да спіса