Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Сёння на два экіпажы-тысячнікі ў раёне стала больш
14.08.2025

Сёння на два экіпажы-тысячнікі ў раёне стала больш

Перадавікоў ушаноўвалі ў КСУП «імя І.П. Мележа». Тысячны намалот пераадолеў сямейны падрад таты і сына – Аляксандра і Аляксандра Еўтушэнкі. Дасягнуць такога ж выніку ўдалося Васілю Побединскому і Віктару Дваракоўскаму.

З працоўнай перамогай павіншавалі тысячнікаў старшыня райсавета дэпутатаў і лідар раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка, кіраўнік спраў райвыканкама Ала Кузьменка, начальнік райсельгасхарча Аляксандр Максімавіч, дырэктар гаспадаркі Святлана Кузменка, лідар райкама прафсаюза АПК Святлана Марчанка, прадстаўнік райкама БРСМ Кацярына Шлег.

«Вельмі прыемна, што нашу працу адзначылі. Нягледзячы на лёгкую стомленасць, мы стараемся зрабіць усё магчымае, каб сабраць ураджай своечасова і без страт» Выходзім у поле з сынам з добрым настроем. Ад гэтага таксама многае залежыць», - падзяліўся старэйшы камбайнер Аляксандр Еўтушэнка.



Да спіса