Мэта мерапрыемства-ацаніць, наколькі адказна ў арганізацыях падыходзяць да пытання захавання правілаў бяспекі і аховы працы. У прыватнасці, наведалі малочна-таварны комплекс «Езапаў», мехпарк, малочна-таварную ферму КСУП «Судкова» і Казялужскае лясніцтва.
Удзел у маніторынгу прынялі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Жыцінец і намеснік начальніка міжрайаддзела аблупраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.
Такія праверкі нярэдкія і праходзяць у нашым раёне ў планавым рэжыме. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі розных структур: РАНС, энергагазінспекцыі, райЦГЭ, упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, райкама прафсаюза АПК. Так кожны спецыяліст можа пракантраляваць выкананне патрабаванняў па сваёй сферы і даць рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў і заўваг.
Асаблівая ўвага цяпер прыкавана да сельскагаспадарчых арганізацый. Так як ідзе актыўная падрыхтоўка тэхнікі ў вяснова-пасяўной кампаніі. І, вядома ж, яна павінна праходзіць з захаваннем патрабаванняў бяспекі і аховы працы. Як раней удзельнікі групы праверылі своечасовасць правядзення інструктажоў па ахове працы, вядзенне адпаведнай дакументацыі, санітарных умоў у вытворчых і складскіх памяшканнях, пакоях прыёму ежы, гаражах і рамонтных майстэрняў, афармленне інфармацыйных стэндаў.
Са станоўчага боку ацэненая праца ўмовы працы лясніцтва. А вось у адрас сельгаспрадпрыемства накіравалі рэкамендацыі.