Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку: старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч правёў сёння асабісты прыём грамадзян
26.11.2025

Пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку: старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч правёў сёння асабісты прыём грамадзян

Чарговы асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч.

З просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблемных пытанняў да Дзмітрыя Мікалаевіча звярнуліся сем жыхароў Хойніччыны. Кожнаму з іх была нададзена максімальная ўвага.

Некалькі зваротаў тычыліся жыллёвай сферы: грамадзяне цікавіліся прадастаўленнем арэнднага жылля і вылучэннем жылплошчы з пэўнымі пажаданнямі заяўнікаў. Старшыня райвыканкама даў даручэнні профільным спецыялістам старанна разабрацца ў кожнай сітуацыі.

Яшчэ адной важнай тэмай, паднятай на прыёме, стаў стан дарожнага пакрыцця на вуліцах раёна. Жыхары паказвалі на канкрэтныя праблемныя ўчасткі, якія патрабуюць рамонту. Дзмітрый Шпігановіч запэўніў, што гэтыя адрасы будуць узятыя на кантроль, а іх стан будзе ацэнены спецыялістамі камунальнай службы для планавання магчымых рамонтных работ.

Не менш важным стала пытанне аб садзейнічанні ў працаўладкаванні. Грамадзянін, які звярнуўся, распавёў пра складанасці з пошукам працы. Дзмітрый Мікалаевіч даў указанне ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аказаць грамадзяніну неабходнае садзейнічанне, аператыўна інфармаваць яго аб вакансіях, якія ёсць у раёне, і дапамагчы з прафесійнай арыентацыяй.

«Дыялог з людзьмі-гэта аснова нашай працы. Мы бачым, што праблемы ў грамадзян падобныя, і гэта дапамагае нам выбудоўваць прыярытэты ў развіцці Хойніччыны. Ні адзін зварот не застанецца без увагі, а рашэнні будуць прымацца ў строгай адпаведнасці з законам», – падвёў вынік асабістага прыёму кіраўнік раёна.


Да спіса