Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Пад крылом веры
04.12.2024

Пад крылом веры

Намеснік старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, лідэр моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Уладзімір Смольскі прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыі і сучаснасць».

Канферэнцыю арганізавалі факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ ім. Ф. Скарыны і Гомельская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Падзея аб'яднала больш за 50 даследчыкаў гісторыі царквы і рэлігіі з розных навучальных і навуковых цэнтраў Беларусі і Расійскай Федэрацыі.

У секцыі «Царква і рэлігія ў гістарычнай рэтраспектыве» настаўнік гісторыі СШ №2 Уладзімір Смольскі прадставіў даследаванні па гісторыі праваслаўных храмаў на Хойнікшчыне.


Да спіса