Гэта слоган сустрэчы навучэнцаў Хойніцкага дзяржаўнага каледжа з суб'ектамі прафілактыкі раёна на чале з Сяргеем Кушнерам, старшынёй камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
Удзел у мерапрыемстве прыняла памочнік пракурора Хойніцкага раёна Антаніна Варанец.
"Лёгкія грошы - цяжкія наступствы. На 1 верасня 2024 года ў месцах пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў адбывае пакаранне 176 вашых аднагодкаў. У спецшколах і вучылішчах закрытага тыпу па рашэнні суда ўтрымліваюцца 268 дзяцей. 70% асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў атрымалі тэрміны ад 5 да 10 гадоў. Як паказвае практыка, амаль усе затрыманыя ведалі пра крымінальную адказнасць, але кожны думаў, што ён хітрэйшы за ўсіх і яго ніхто не зловіць. Усе хочуць лёгкага заробку, але такім несумленным шляхам можна зламаць свой лёс», - распавёў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Сяргей Вяргейчык.
Да спіса