Бел
Сёння ў Хойніках адбылося чарговае пасяджэнне КДН пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Кушнера.
Разгледзелі 5 пытанняў. Пад пільную ўвагу суб'ектаў прафілактыкі ў гэты раз трапілі падлеткі, якія гучна слухалі музыку ў начны час і перашкаджалі суседзям, размахвалі кулакамі, ужывалі спіртныя напоі.
- У наяўнасці адсутнасць бацькоўскага кантролю, а з боку падлеткаў няўменне з толкам распарадзіцца сваім вольным часам. Лепш бы бацькам па хаце дапамаглі і спортам заняліся, - рэзюмаваў Сяргей Мікалаевіч.