Бел
3 верасня Гомельская памежная група святкуе Дзень часткі. Таму сёння на пагранічную заставу «Хойнікі» прыбылі ганаровыя госці, каб павіншаваць вайскоўцаў.
І ў будні, і ў святы нашы пагранічнікі адказна нясуць службу. Яны забяспечваюць надзейную ахову дзяржаўнай граніцы, пагранічную бяспеку. Пільнасць-іх зброя.
Першы сакратар райкама БРСМ выказала словы падзякі людзям у зялёных фуражках і ўручыла падзяку пярвічнай арганізацыі заставы, а таксама смарт-білеты БРСМ:
- Вас адрозніваюць сапраўдны патрыятызм, стойкасць і адказнасць. Вы ніколі не падвядзе. Мы ведаем, што мяжа пад надзейнай абаронай. Хай ладзіцца любая справа, хай славіцца кожная перамога.
Атмасферу добрага настрою на заставе стваралі артысты мастацкай самадзейнасці сектара культуры райвыканкама, вакалісты выканалі любімыя кампазіцыі пад апладысменты вайскоўцаў. Дзеці з гімназіі парадавалі чытаннем вершаў.