Кухарэнка Сяргей Пятровіч


Нарадзіўся ў 1976 г. у Хойніках.

Прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па дзюдо і самба. Удзельнік Алімпіяд у Сіднэі і Афінах. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па дзюдо і самба.

Званне "Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна" ўдастоены за спартыўныя дасягненні, прапаганду здаровага ладу жыцця, павышэнне спартыўнага аўтарытэту раёна на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях, падрыхтоўку маладых спартыўных талентаў Хойніччыны.