Галоўная / Прамая лінія / Інфармацыя аб зваротах грамадзян, якія паступілі ў Хойніцкі райвыканкам

Інфармацыя аб зваротах грамадзян, якія паступілі ў Хойніцкі райвыканкам

Інфармацыя аб зваротах грамадзян, якія паступілі ў Хойніцкі райвыканкам

За студзень – чэрвень 2025 года у Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт (далей - райвыканкам) паступіла 95 зваротаў і заяў грамадзян.

Вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб сведчаць аб тым, што найбольшай папулярнасцю ў насельніцтва нашага раёна карыстаецца такая форма зваротаў, як вусная. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістых прыёмаў. У райвыканкаме асабістыя прыёмы праводзяць: старшыня, яго намеснікі, кіраўнік спраў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама. Старшыня ажыццяўляе асабісты прыём па адзіных днях- другуя і чацвёртуя серада месяца з 8.00 да 13.00. Намеснікі старшыні, кіраўнік спраў, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама ажыццяўляюць асабісты прыём у адпаведнасці з графікам, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама. Працягласць іх асабістага прыёму складае 6 гадзін і пачынаецца ў 08.00. Старшыні сельвыканкамаў раёна асабістыя прыёмы праводзяць кожную сераду.

Усяго кіраўніцтвам райвыканкама за студзень – чэрвень 2025 года было праведзена 65 асабістых прыёмаў, у тым ліку выязных, падчас якіх прынята 37 грамадзян.

За студзень – чэрвень  кіраўніцтвам раёна праведзена 25 «прамых тэлефонных ліній», падчас якіх паступіла 33 тэлефонных званкоў ад грамадзян.

Для інфармацыі насельніцтва.

Кожную суботу з 09.00 да 12.00 праводзіцца «прамая тэлефонная лінія» з удзелам кіраўніцтва райвыканкама. Па тэлефоне 8 (02346) 4-85-91 усе жадаючыя могуць задаць хвалюючае пытанне, падзяліцца праблемай.

Па пытаннях сельскай гаспадаркі, землекарыстання праводзіць кожны другі і чацвёрты чацвер месяца прыём грамадзян першы намеснік старшыні райвыканкама Максімовіч Аляксандр Аляксандравіч, тэл. 8(02346)4-81-20, 2-16-73, 4-19-81.

Па ўсіх пытаннях дзейнасці КЖУП «Хойніцкі Камунальнік» і жылля, жыхары раёна могуць звяртацца да намесніка старшыні райвыканкама Гуры Анатоля Паўлавіча, прыём ён праводзіць кожную першую, трэцюю і пятую сераду месяца з 08.00 да 13.00, тэл.8(02346) 4-19-32, а таксама да начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Акуленкі Івана Міхайлавіча, тэл. 8(02346) 4-19-97, 4-19-86, і да намесніку начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Пінчук Ірыне Віктараўне, тэл. 8(02346)4-19-21.

Па пытаннях сацыяльнай сферы жыхары раёна могуць звярнуцца: да намесніка старшыні райвыканкама Кушнера Сяргея Мікалаевіча, прыём ён праводзіць кожны першы, трэці панядзелак месяца з 08.00 да 13.00, тэл. 8(02346)4-19-02;

Па пытаннях развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання прыём праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Жыцінец Святлана Алегаўнакожную першую і трэцюю пятніцу з 08.00 да 13.00 , тэл.8(02346) 4-19-62, 4-19-36;

Па пытаннях працаўладкавання, да начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Курленка Святланы Міхайлаўны. Прыём: серада з 08.00 да 13.00, тэл. 8 (02346) 4-54-10;

Па пытаннях аховы здароўя, да галоўнага ўрача раёна Фядзенькі Алега Іванавіча. Прыём: серада з 08.00 да 13.00, тэл. 8 (02346) 4-13-06;

Па пытаннях адукацыі, да начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Тупіца Людмілы Мікалаеўне. Прыём: серада з 08.00 да 13.00, тэл.8(02346) 4-94-66.

Падача электронных зваротаў у Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб размешчанай па адрасе https://обращения.бел

Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (апавяшчэнняў) на іх, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Для падачы электроннага звароту ў любую дзяржарганізацыю заяўнік павінен зайсці на сайт https://обращения.бел і прайсці ідэнтыфікацыю і аўтэнтыфікацыю. Праз паказаны сайт (з выкарыстаннем асабістага кабінета) можна будзе атрымаць адказ на электронны зварот.