Адрас: вул. Савецкая, 86, г. Хойнікі, Гомельская вобласць, 247622, Рэспубліка Беларусь.
Электронная пошта: econom@hoiniki.gov.by
Тэлефон / факс: 8 (02346)4 19 43
Рэжым работы:
Панядзелак-пятніца з 08.30 да 17.30
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля.
Структура і звесткі аб работніках аддзела:
Начальнік аддзела: Мартынкаўская любоў Аронаўна, тэл. 8 (02346) 4 19 36
Намеснік начальніка аддзела: тэл. 8 (02346) 4 19 43
Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі: Панчанка Іна Станіславаўна, тэл. 8(02346)4 19 36
Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі: Гарашчанка Аляксей Міхайлавіч, тэл. 8(02346)4 19 25
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе начальнік аддзела эканомікі Хойніцкага райвыканкама кожны аўторак з 08.00 да 13.00 (па папярэднім запісе) па адрасе: вул.Савецкая, д. 86, г. Хойнікі, каб. 306 (3 паверх).
Запіс на прыём і кансультаванне ажыццяўляецца па наступным графіку працы: панядзелак-пятніца з 08.30 да 17.30(абед з 13.00 да 14.00), тэл.8 (02346)4 19 36, 4 19 43.
Вышэйстаячая арганізацыя:
Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Гомельскага аблвыканкама
Прыёмная: 8 (0232)33 42 71
Паштовы адрас: пр. Леніна, 2, г. Гомель 246050
Час працы: з панядзелка па пятніцу 08.30-17.30
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама
Прыёмная: 8 (0232) 51 02 70
e-mail: kanc@gomeljust.gov.by
Фрунзе, 6, г. Гомель 246001
Час працы: з панядзелка па пятніцу 08.30-17.30
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Камітэт дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама
Прыёмная: 8 (0232) 50 63 44
e-mail: info@gomeloblim.gov.by
Паштовы адрас: пр. Леніна, 3, г. Гомель 246050
Час працы: з панядзелка па пятніцу 08.30-17.30
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Аддзел ажыццяўляе наступныя функцыі:
- вызначае прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па фарміраванні дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
- арганізуе распрацоўку прапаноў па эканамічных праграмах развіцця вобласці, забяспечвае распрацоўку праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, у тым ліку асобных населеных пунктаў, каардынуе іх выкананне на тэрыторыі раёна; даводзіць ва ўстаноўленым парадку эканамічныя паказчыкі і іншыя зыходныя дадзеныя сацыяльна-эканамічнага характару да структурных падраздзяленняў райвыканкама і арганізацый раёна;
- ажыццяўляе сістэматычны кантроль за выкананнем сацыяльна-эканамічных праграм, прагнозаў і іншых мерапрыемстваў, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
- рыхтуе і прадстаўляе Хойніцкаму раённаму Савету дэпутатаў, райвыканкаму і аблвыканкаму матэрыялы і праекты рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама арэндных адносін, прыватызацыі, адчужэння і бязвыплатнай перадачы (прыёму) маёмасці;
- аналізуе паказчыкі і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў эканомікі раёна з вылучэннем ключавых праблем і выпрацоўкай прапаноў па іх вырашэнні;
- каардынуе работу па дасягненні збалансаванасці аб'ёмаў наяўных грашовых сродкаў з аб'ёмамі прапанаваных да рэалізацыі тавараў і платных паслуг насельніцтву;
- у адпаведнасці з заканадаўствам каардынуе дзейнасць прамысловага комплексу раёна, у тым ліку па нарошчванні аб'ёмаў выпуску прадукцыі і спажывецкіх тавараў, тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці, развіцці прадпрымальніцтва ў сферы прамысловасці, уносіць прапановы па гэтых пытаннях райвыканкаму і іншым органам дзяржаўнага кіравання;
- забяспечвае арганізацыю распрацоўкі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прагнозаў развіцця, бізнес-планаў развіцця арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна;
- каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый раёна па забеспячэнні выканання ў раёне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў і павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва раёна;
- аналізуе фінансавы стан галін эканомікі і арганізацый раёна, уносіць прапановы па павышэнні эфектыўнасці вытворчасцяў і фінансаваму аздараўленню стратных арганізацый, падведамных райвыканкаму;
- ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва падведамнымі райвыканкаму арганізацыямі ў пытаннях закупак тавараў (работ, паслуг) як за кошт дзяржаўных, так і за кошт уласных сродкаў арганізацый, праводзіць маніторынг рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі закупак, уносіць прапановы па яе ўдасканаленні;
- садзейнічае рэалізацыі Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, уключаючы стымуляванне, прыцягненне і выкарыстанне ўнутраных і знешніх інвестыцый;
- ажыццяўляе рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па развіцці прадпрымальніцтва, аказвае прадпрымальнікам адпаведную кансультацыйную і інфармацыйную падтрымку;
- упаўнаважаны супрацоўнік аддзела ў адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання (за выключэннем арганізацыйных структур прафесійных саюзаў і грамадскіх аб'яднанняў) на тэрыторыі раёна. Арганізуе работу па вядзенню тэрытарыяльнай часткі адзінага рэгістра;
- забяспечвае распрацоўку прапаноў па фарміраванні экспартна-імпартнай палітыкі раёна, а таксама аказанне арганізацыйна-метадычнай падтрымкі арганізацыям раёна па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці; удзельнічае ва ўсталяванні і развіцці міжнародных і міжрэгіянальных сувязяў раёна з замежнымі партнёрамі;
- каардынуе распрацоўку мерапрыемстваў па развіцці арыентаваных на экспарт і імпартазамяшчальных вытворчасцей; забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі ў раёне, уключаючы стымуляванне, прыцягненне і выкарыстанне ўнутраных і знешніх інвестыцый, распрацоўку мер па прыцягненні нацыянальных і замежных інвестараў, стварэнні сумесных прадпрыемстваў;
- ажыццяўляе меры па стымуляванні інавацыйнай дзейнасці, паскоранаму асваенню ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій;
- аналізуе выкананне ўмоў прадастаўлення падведамным райвыканкаму арганізацыям дзяржаўнай падтрымкі па рашэннях прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў з выпрацоўкай праблемных пытанняў і прапаноў па іх вырашэнні;
- фарміруе і вядзе Адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці ў дачыненні да дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Хойніцкага раёна, у тым ліку перададзенай у бязвыплатнае карыстанне гаспадарчым таварыствам, створаным у працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, адкрытым акцыянерным таварыствам, створаным у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх і камунальных унітарных прадпрыемстваў, і рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанням, а таксама ў дачыненні да зямельных, прадастаўленых на праве пастаяннага карыстання камунальным юрыдычным асобам, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці раёна;
- ажыццяўляе кантроль за распараджэннем маёмасцю раённай камунальнай уласнасці юрыдычнымі асобамі, якім гэта маёмасць перададзена ў аператыўнае кіраванне або гаспадарчае вядзенне; стварае камісіі па прыватызацыі, вызначае спосаб і ўмовы прыватызацыі;
- ажыццяўляе ўлік дагавораў арэнды, бязвыплатнага карыстання і закладу аб'ектаў раённай камунальнай уласнасці, а таксама паступленняў грашовых сродкаў ад продажу раённай камунальнай уласнасці;
- каардынуе работу па выкананні органамі, якія ажыццяўляюць уладальніцкі нагляд, ускладзеных на іх абавязкаў па кіраванні прыналежнымі раёну акцыямі (долямі ў статутных фондах) таварыстваў;
- забяспечвае захоўванне дакументаў, якія пацвярджаюць права ўласнасці раёна на маёмасць і наяўнасць маёмасных правоў;
- ажыццяўляе ўлік каштоўных папер, якія знаходзяцца ў раённай камунальнай уласнасці, рыхтуе прапановы райвыканкаму па кіраванні, выкарыстанні і распараджэнні каштоўнымі паперамі, якія належаць раёну;
- у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, ажыццяўляе падрыхтоўку дакументаў райвыканкама ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, органы пракуратуры, унутраных спраў для прыняцця мер у дачыненні да службовых асоб, вінаватых у парушэнні заканадаўства аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, яе прыватызацыі;
- па рашэнні райвыканкама ажыццяўляе іншыя функцыі па пытаннях, звязаных з распараджэннем, прыватызацыяй, ацэнкай і улікам дзяржаўнай маёмасці;
- у адпаведнасці з заканадаўствам каардынуе дзейнасць гандлёвай галіны раёна, арганізуе працу гандлёвых арганізацый па нарошчванні аб'ёмаў рознічнага тавараабароту, пашырэнню асартыменту тавараў, якія рэалізуюцца, пашырэнню сеткі арганізацый гандлю, развіццю прадпрымальніцтва ў гандлёвай галіне;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і ў межах прадастаўленых аддзелу паўнамоцтваў пытанні ліцэнзавання рознічнага гандлю, вядзення гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь;
- у адпаведнасці з заканадаўствам каардынуе дзейнасць арганізацый, занятых аказаннем платных паслуг насельніцтву, арганізуе работу па нарошчванні платных паслуг, пашырэнню іх відаў, развіццю сеткі аб'ектаў, занятых аказаннем платных паслуг насельніцтву;
- ажыццяўляе ў межах кампетэнцыі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні насельніцтва;
- рэгулюе ўзаемаадносіны суб'ектаў гаспадарання ў сферы гандлю і аказання паслуг і пакупнікоў (спажыўцоў), ажыццяўляе абарону інтарэсаў спажыўцоў у адпаведнасці з заканадаўствам;
- арганізуе работу раённай камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
- разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты суб'ектаў гаспадарання і грамадзян
Бюджэт Хойніцкага раёна на 2024 год
АБ ВЫКАНАННІ БЮДЖЭТУ ХОЙНІЦКАГА РАЁНА ЗА 2023 ГОД
Бюджэт Хойніцкага раёна для грамадзян на 2023 год
Аб выкананні бюджэту Хойніцкага раёна за 2022 год
Бюджэт Хойніцкага раёна для грамадзян на 2022 год
АБ ВЫКАНАННІ БЮДЖЭТУ ХОЙНІЦКАГА РАЁНА ЗА 2021 ГОД
Аб правядзенні абавязковага аўдыту гадавой бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці
Інфармацыя аб прадастаўленні грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, некаторых ільгот і кампенсацый са сродкаў бюджэту
АБ ВЫКАНАННІ БЮДЖЭТУ ХОЙНІЦКАГА РАЁНА ЗА 2020 ГОД
Бюджэт Хойніцкага раёна для грамадзян на 2021 год
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2020 г. № 159 «Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў»
Бюджэт Хойніцкага раёна для грамадзян на 2020 год
Аб выкананні бюджэту Хойніцкага раёна за 2019 год
Бюджэт Хойніцкага раёна для грамадзян на 2019 год
Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб банкруцтве