Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Адно акно / Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"

Дэкрэт №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва"

Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва": як даведацца, аднесены ці грамадзянін да не занятых у эканоміцы?

У мэтах інфармавання грамадзян аб знаходжанні іх у базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уведзена электронная паслуга – прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятага ў эканоміцы.

Паслуга даступная з 1 снежня 2018 г.

Скарыстацца гэтай паслугай грамадзянін можа толькі ў дачыненні да сябе асабіста.

Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама і прад'явіць пашпарт. На падставе заявы фармуецца асабісты электронны кабінет грамадзяніна і выдаецца унікальны ідэнтыфікатар: лагін і пароль.

Адрас службы «адно акно»: г. Хойники, вул. Савецкая, 86, 1 паверх.

Рэжым работы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 перапынак на абед з 13.00 да 14.00;
серада з 8.00 да 20.00 перапынак на абед з 13.00 да 14.00;
субота з 9.00 да 13.00
выхадны дзень нядзеля,
даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона: 142, 4 19 66

Дадаткова інфармуем.

Таксама для атрымання інфармацыі аб тым, ці ўтрымліваюцца звесткі аб грамадзяніне ў базе дадзеных, можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі грамадзяніна з дапамогай тэлефоннага званка або пісьмовага звароту, у тым ліку і на адрас электроннай пошты камісіі.

Aдрас: г. Хойники, ул. Савецкая, д. 91, 1 паверх (аддзел занятасці)
Рэжым работы: панядзелак-пятніца: з 8.30 да 17.30 перапынак на абед з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота і нядзеля
Кантактныя дадзеныя сакратара камісіі:
Белаш Людміла Фёдараўна
Даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона: 8 (02346) 31573, 31534
Адрас эл.пошты: dekretozn@hoiniki.qov.by

Пры гэтым для ідэнтыфікацыі грамадзяніна неабходна паведаміць свой ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама іншую інфармацыю, якая змяшчаецца ў дакуменце, які сведчыць асобу.