Галоўная / Сацыяльная сфера / Установа "Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" / Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання

Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання

г. Хойнікі, вул. Савецкая, д. 129
кабінет № 3 тэл. 8(02346) 4 53 19

Загадчык аддзялення
ГОЛУБ ТАЦЦЯНА ІВАНАЎНА

Спецыялісты па сацыяльнай рабоце
МАХНАВЕЦ АЛА МІКАЛАЕЎНА
КРАЎЧУК АЛЕНА ІВАНАЎНА
СІТКЕВІЧ НЭЛІ АДАМАЎНА
АПАНАСЮК ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА
ГАПОНЕНКА НАТАЛЛЯ АЛЕГАЎНА

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення:

  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг;
  • дзейнасць даведачна-інфармацыйнай службы Цэнтра, выяўленне наяўных у грамадзян патрэбаў у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя падраздзяленні цэнтра, а ў выпадку неабходнасці-у іншыя арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі;
  • стварэнне і актуалізацыя банкаў даных сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян;
  • правядзенне абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання грамадзян (сем'яў) сацыяльна неабароненых катэгорый;
  • складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці, аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзейнасці Цэнтра;
  • вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту сацыяльнай работы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнню прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтра;
  • выданне памятак, бюлетэняў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
  • арганізацыя работы тэлефона Гарачая лінія для экстранага звароту грамадзян у цэнтр;
  • Узаемадзеянне з рознымі дзяржаўнымі, грамадскімі, рэлігійнымі арганізацыямі і ўстановамі па пытаннях аказання сацыяльных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676.