Выборы Президента Республики Беларусь
Галоўная / Службы і структурныя падраздзяленні / Хойніцкі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь / Ахова аб'ектаў (маёмасці) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Ахова аб'ектаў (маёмасці) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Дэпартаментам аховы аказваюцца наступныя віды паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

  • Ахова аб'ектаў (маёмасці) супрацоўнікамі міліцыі або грамадзянскім персаналам вартавой аховы
  • Ахова аб'ектаў з дапамогай тэхнічных сродкаў ахоўнай сігналізацыі (пультовая ахова), з выездам груп затрымання на аб'екты, з якіх паступілі сігналы трывогі
  • Ахова грамадскага парадку супрацоўнікамі міліцыі
  • Кантроль стану сродкаў ахоўнай сігналізацыі аб'ектаў без выездаў груп затрымання на аб'екты, з якіх паступілі сігналы трывогі
  • Прыём сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі, якія ёсць на стацыянарных аб'ектах
  • Кантроль за нясеннем службы грамадзянскім персаналам вартавой аховы юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў
  • Абследаванне аб'ектаў і выдача рэкамендацый па арганізацыі, ажыццяўленню і ўдасканаленні іх аховы 

Падраздзяленні Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў аказваюць гэтыя паслугі юрыдычным асобам на падставе дагавораў, якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі. Формы тыпавых дагавораў на паслугі, якія аказваюцца падраздзяленнямі Дэпартамента аховы, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1.07.2012 № 632 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012г. № 17».

З 1 ліпеня 2021 года парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на ахоўныя паслугі (работы) рэгламентаваны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2021 № 35/143 «Аб тарыфах на ахоўныя паслугі (работы)».

Тарыфы на асноўныя віды ахоўных паслуг па стане з 22.03.2024