У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014г. № 571 (далей – Палажэнне), з 27 чэрвеня 2014 г.наймальнік, які заключыў дагавор найму жылога памяшкання, адносіцца да плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, на яго распаўсюджваюцца ўсе нормы Палажэння, якія тычацца налічэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі, як і да ўласніка жылога памяшкання.
Так, калі наймальнік зарэгістраваны ў жылым памяшканні па месцы жыхарства, то налічэнне яму платы за тэхнічнае абслугоўванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 19 Палажэння (20 кв.м + 10 кВ. м - па субсідаваным тарыфе для насельніцтва, суразмерна агульнай плошчы жылога памяшкання звыш названых памераў - па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтай паслугі).
Таксама ў выпадку рэгістрацыі наймальніка па месцы жыхарства ў жылым памяшканні налічэнне платы за ацяпленне будзе ажыццяўляцца па субсідаваным тарыфе для насельніцтва.
У выпадку, калі наймальнік пражывае па дамове найму жылога памяшкання без рэгістрацыі па месцы жыхарства плата за тэхнічнае абслугоўванне суразмерна агульнай плошчы жылога памяшкання, а таксама за ацяпленне жылога памяшкання налічваецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне гэтых паслуг.
Незалежна ад рэгістрацыі ў жылым памяшканні пры заключэнні дагавора найму і прадастаўленні копіі такога дагавора ў арганізацыю, якая ажыццяўляе налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі, плата за водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю) у межах устаноўленых нормаў; абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі налічваецца па субсідаваных тарыфах для насельніцтва.
Да спіса