Галоўная / Актуальная інфармацыя
Актуальная інфармацыя
Да ведама насельніцтва: як зарэгістраваць хатняга гадаванца-памятка для ўладальнікаў катоў і сабак
03.09.2025

Да ведама насельніцтва: як зарэгістраваць хатняга гадаванца-памятка для ўладальнікаў катоў і сабак

Вы завялі хатняга гадаванца і нават ужо прыдумалі яму мянушку? У першую чаргу жывёла неабходна зарэгістраваць.


Для гэтага трэба звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр КЖУП «Хойніцкі камунальнік» (г. Хойнікі, вул. Лермантава, 1) па адміністрацыйнай працэдуры 17.7 (рэгістрацыя сабак, катоў з выдачай рэгістрацыйнага пасведчання і жэтона) і падаць:

– заява;

- дакумент, які сведчыць асобу;

- пасведчанне (даведка) аб праходжанні уладальнікам сабакі навучання на курсах па гадоўлі, зместу і догляду за сабакамі – для рэгістрацыі сабак патэнцыйна небяспечных парод.

Дадзенай рэгістрацыі падлягаюць толькі коткі і сабакі.

Звяртаем увагу, што жывёла неабходна зарэгістраваць на працягу 3 дзён з дня набыцця. Шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваныя ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяцаў.

Працэдура бясплатная і ажыццяўляецца на працягу 1 працоўнага дня.

За парушэнне правілаў утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2001 № 834, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Згодна з артыкулам 16.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях-штраф ад 1 да 15 базавых велічынь.

Аналагічнае парушэнне з прычыненнем шкоды для здароўя людзей цягне накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Паводле інфармацыі РДЦ КЖУП «Хойніцкі камунальнік».


Да спіса