Установа «Хойніцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян і кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна далучыцца да ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэта якой – забяспечыць максімальны ахоп віншаваннем 133-х дзяцей-інвалідаў, якія пражываюць у раёне.
Просім усіх жадаючых адшукаць магчымасць для аказання фінансавай дапамогі ў выглядзе пералічэння грашовых сродкаў на дабрачынны разліковы рахунак BY27 AKBB 3642 0630 7003 1300 0000 у ГОУ ААТ «ААБ Беларусбанк» № 300, Інд.247 622, г Хойнікі, вул. Карла Маркса, д. 4, БІК-AKBBBY2X УНП 490320535 (у прызначэнні плацяжу па тэксце ўказваць назву акцыі «Нашы дзеці»). Таксама можна набыць навагоднія падарункі, якія будуць уручаны дзецям у ходзе правядзення навагодніх мерапрыемстваў. Падарункі можна даставіць па адрасе: г. Хойнікі, вул. Савецкая, 129, кабінет № 3.
Загадзя дзякуем Вам за ўдзел і спадзяемся на Вашу дапамогу!
Да спіса