Стартам святочных мерапрыемстваў да 510-годдзя Хойнік стала адкрыццё Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна.


У іх лік увайшлі нашы землякі, якія сваімі дасягненнямі праславілі Хойнікшчыну:
На малой радзіме ўвекавечылі імёны нашых таленавітых і годных сучаснікаў.


Урачысты канцэрт у гонар 510-годдзя Хойнік сабраў у зале Летняга амфітэатра шматлікіх гараджан, а таксама ганаровых гасцей.
Адкрылі свята гістарычныя персанажы-графская пара Празараў.
Гасцінна і крэатыўна віталі гасцей падворка і тэматычныя выставы. Тут і дэлікатэсы Палескія, і ўсмешкі шчырыя, і пажаданні гараджанам на памяць.


Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч перадала для жыхароў Хойніччыны сертыфікат аблвыканкама на атрыманне новай карэты хуткай дапамогі і школьнага аўтобуса.
Падарунак ад імя хойнічан падчас святочнага канцэрта прыняў старшыня райвыканкама Анатоль Бандарэнка.

Таксама сваімі талентамі ў Летнім амфітэатры бліскалі артысты ансамбля Гомельскай пагранічнай групы, салісты легендарнага Дзяржаўнага ансамбля «Песняры».


