Дарагія хайнічане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
17 верасня – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх нас, сімвал гонару за нашу Радзіму, за нашых продкаў, якія адстаялі сваю незалежнасць. У гэты дзень мы ўспамінаем ключавыя падзеі, у якіх яднанне нашага народа адыграла вырашальную ролю ў захаванні дзяржавы.
Як сведчыць гісторыя, наша сіла ў адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі. Усіх нас аб’ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый і духоўных каштоўнасцей. Сёння Беларусь упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовыя супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб наша краіна заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай. Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!
Дзмітрый ШПІГАНОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Смотреть все