Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Рудчанка і пракурор раёна Андрэй Хадановіч.
На пасяджэнні абмеркавалі падрыхтоўку арганізацый Хойнікшчыны да працы ў асенне-зімовы перыяд, а таксама прафілактыку злачынстваў і папярэджанне карупцыйных праяў у раёне.
Перад пачаткам пасяджэння выканаўчага камітэта першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Максімавіч выканаў ганаровую місію, уручыўшы ўзнагароды прадстаўнікам Палескага запаведніка.
Падзячнымі лістамі Галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аблвыканкама ўзнагароджаны інспектар сектара аховы Палескага запаведніка Дзмітрый Грышаёнак і ляснічы Тульгавіцкага лясніцтва Юрый Гушчанка.
Калектыў запаведніка забяспечыў высокі ўзровень кантрольна-прапускнога рэжыму на тэрыторыях зоны адчужэння, першачарговага і наступнага адсялення ў дні памінання памерлых сёлета.