Цэнтральная тэма сустрэчы-развіццё суверэннай Беларусі. У сваім выступленні старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч прасачыў шлях краіны ад аднаўлення народнай гаспадаркі да рэалізацыі інавацыйных праектаў будучыні.
Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна надаў дасягненням апошніх гадоў і перспектывам развіцця рэгіёна.
Акрамя асноўнага пытання, гаварылі аб барацьбе з кібермахлярствам і забеспячэнні пагранічнай бяспекі.
Затым адбылася шчырая размова аб тым, якія праблемы хвалююць работнікаў калектыву, а гэта, у асноўным, медыцынскае абслугоўванне.