Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
07.07.2025

У Хойніках прайшоў велапрабег, прымеркаваны да Дня Незалежнасці

 Велапрабег даў старт святочным мерапрыемствам, якія разгарнуліся ў гонар вялікай падзеі.

Па традыцыі яго арганізатарам выступіў райкам БРСМ на чале з яго лідарам Наталляй Іўлевай. Спорт аб'ядноўвае: удзел у маштабнай падзеі прынялі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Людмілы Рудчанкі, а таксама актывісты раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», якую таксама ўзначальвае Людміла Мікалаеўна.

Падключыліся навучэнцы школ, каледжа, супрацоўнікі сілавых ведамстваў, многіх працоўных калектываў.

Беларускі гімн даў старт усяму працэсу. Калона рушыла па цэнтральных вуліцах горада.

Другое дыханне ў веласіпедыстаў з'явілася дзякуючы нашым сыраробам: работнікі ППУ ААТ «Мілкавіта» нязменна сустракаюць і салютуюць землякам, актыўна падтрымліваючы падарожнікаў.

Фінішавалі велааматары ля брацкай магілы, дзе ўсе ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да падножжа воінскага пахавання.






Да спіса