Удзел у працы прыняла старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Рудчанка.
Аб выкананні на тэрыторыі раёна мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады і Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» грунтоўна расказаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Гура.
Вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за 9 месяцаў 2025 года і парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у Хойніцкім райвыканкаме дэталёва асвятліла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена Каток.
Аб ходзе рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў нашым раёне праінфармавала прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка.
Да дакладчыкаў ад кіраўніцтва паступіў шэраг пытанняў, удакладненняў і дапаўненняў.