Будаўніцтва сучаснага басейна ў Хойніках на завяршальнай стадыі. Сёння старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко азнаёміўся з ходам работ.
Басейн разлічаны на 4 дарожкі па 25 метраў для спартыўнага плавання, прадугледжаны таксама чаша для навучання і ўся неабходная інфраструктура. З навучальным і спартыўным карпусамі гімназіі аб'ект злучае пераходная галерэя.
У новым навучальным годзе тут будуць навучаць плаванню і трэніраваць дзяцей не толькі з нашага, але і з суседняга Брагінскага раёна. Акрамя таго, у басейне змогуць займацца не толькі школьнікі, але і дарослыя.
На будоўлі працуюць спецыялісты ААТ «Гомельскі аб'яднаны будаўнічы трэст» і субпадрадных арганізацый. Басейн робяць такім, каб наведвальнікам было зручна, бяспечна і камфортна.
Да спіса