Першай кропкай стаў Цэнтр культуры г. Хойнікі, дзе паважанага госця сустракаюць па-хойніцку - прыгожа, ярка і з усёй душой.
Міністр культуры Руслан Чарнецкі: «Хойнікшчына мне родная».
Руслан Іосіфавіч прымае ўдзел у адкрытым дыялогу з работнікамі сферы культуры і прадстаўнікамі іншых прафесійных сфер нашага раёна.
Міністр падкрэсліў важнасць канструктыўных зносін, накіраваных на развіццё культурнага патэнцыялу рэгіёна і ўмацаванне традыцый, якія робяць наш край і ўсю краіну ўнікальнымі.
Як толькі стала магчымым, хойнічане проста засыпалі Руслана Іосіфавіча пытаннямі. Шмат хто ведае, што бацька знакамітага на ўсю краіну акцёра і цяпер кіраўніка культурнага ведамства родам з вёскі Корчевое, а таму стаўленне да такога шаноўнаму госцю, як да свайго.
Землякі цікавіліся пажаданнем Прэзідэнта падчас прызначэння на высокую пасаду, бліжэйшымі планамі, рэцэптам поспеху і лепшым спосабам перазарадзіцца пасля напружанага дня. Міністр быў сумленны.
Рабочы візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Чарнецкага на Хойніччыну працягнуўся прыёмам грамадзян і «прамой лініяй» у райвыканкаме.
Руслан Іосіфавіч таксама пагутарыў з кіраўніком раёна Дзмітрыем Шпігановічам. Ён паднёс міністру кошык з элітнымі гатункамі паўцвёрдых сыроў, якія вырабляюць на ППУ ААТ «Мілкавіта» і грыбкі «па-хойніцкi».
Дарэчы, Руслан Чарнецкі не адмовіў журналісту раённай газеты ў просьбе даць аўтограф.