Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама палкоўнік Андрэй Баранец і пракурор раёна Андрэй Судом.
Андрэй Рыгоравіч таксама выканаў ганаровую місію-уручыў узнагароды лепшым супрацоўнікам РАУС.
Медалём «За ўзаемадзеянне» узнагароджаны начальнік РАУС Сяргей Жаўняк, грамата УУС уручана інспектару ДПС АДАІ Аляксею Гардзейчыку.
Падзякі УУС аб'яўлены ўчастковаму інспектару Аляксею Раманаву і старэйшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Сяргею Талюку.
Першае афіцэрскае званне прысвоена оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Мікіту Шкурко і пазачарговае спецыяльнае званне прысвоена міліцыянту ОТРЗ Івану Кужелю.