Актывісты валанцёрскага атрада «Добрая справа» і клуба «патрыёты» Казялужскай школы аказалі дапамогу людзям, якія ў ёй мелі патрэбу.
Так юныя землякі разам са сваім кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Алегам Лобанам рэалізуюць акцыю «Эстафета цяпла».
Якасна і хутка хлопцы пілавалі, насілі і складалі дровы.
«Эстафета цяпла» – гэта частка вялікай праграмы «Ад усёй душы», якая нагадвае, што клопат аб блізкім-гэта лепшы спосаб напоўніць цяплом свет вакол нас.

