Высокім попытам карыстаецца такі від адпачынку, як купанне на розных прыродных водных аб'ектах.
Попыт спараджае неабходнасць у забеспячэнні гэтых аб'ектаў спецыяльна адведзенымі месцамі адпачынку і купання, належным іх забеспячэнні з пункту гледжання бяспекі і гігіены.
Пракуратура Хойніцкага раёна нагадвае: на тэрыторыі раёна адведзена два месцы, дазволеных для купання грамадзян: акваторыі пляжу Вялікаборскага вадасховішча і паблізу вуліцы Лермантава ў Хойніках.
За купанне грамадзян у забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.42 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Бацькам варта забяспечыць кантроль за месцам знаходжання сваіх непаўналетніх дзяцей, выключыць магчымасць лёгкага доступу да вокнаў, арганізаваць адукацыйную занятасць на перыяд летніх канікул, каб выключыць факты здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетнімі.
Неабходна памятаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь, невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім дзеяння, якое змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, але не дасягнулі да часу здзяйснення такога дзеяння ўзросту, з якога наступае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць за ўчыненае дзеянне, цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.
А невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкі па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з 23.00 да 06.00 гадзін па-за жыллём цягне накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь.
А.Варанец, памочнік пракурора Хойніцкага раёна.
Да спіса