Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
05.09.2025

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер сустрэўся з жыхарамі вёсак Карчовае і Звеняцкае

 У рабочым графіку кіраўніцтва райвыканкама пастаянна значацца сустрэчы з жыхарамі раёна.


Праходзяць яны па месцы жыхарства ў розных населеных пунктах. Гэта дае магчымасць даведацца, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі ў той ці іншай мясцовасці, даць тлумачэнні па хвалюючым іх пытаннях, больш складаныя ўзяць на кантроль да наступнага іх рашэння.


Сёння такую сустрэчу з жыхарамі вёсак Карчовае і Звеняцкае правёў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер. Ён цікавіўся пытаннямі жыццезабеспячэння вяскоўцаў. Разам з намеснікам галоўнага ўрача ЦРБ Васілём Арцем'евым закранулі шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца медыцынскага абслугоўвання.



Да спіса