Сенатар правяла асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме. З хвалюючымі праблемамі да яе звярнуліся двое хойнічан. Пытанні тычыліся гандлёвага абслугоўвання і вывазу камунальных адходаў. Пра гэтыя праблемы ведаюць мясцовыя ўлады і ўжо прымаюць меры па іх ліквідацыі.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч даў дакладныя тлумачэнні па кожным звароце, з указаннем тэрмінаў вырашэння праблемных сітуацый, якія ўзніклі. Тым не менш Кацярына Зянкевіч падкрэсліла, што дадаткова вывучыць звароты, якія паступілі, і возьме на кантроль іх рашэнне.
Па выніках прыёму сенатар падкрэсліла, што такога роду выезды ў рэгіёны вельмі карысныя:
- Часцяком, як вось і сёння ў Хойніках, пытанні, з якімі звяртаюцца да парламентарыяў, лёгка вырашаюцца на мясцовым узроўні. Але не рэдкія выпадкі, калі ў ходзе асабістых зносін з грамадзянамі нам ставяць канкрэтныя задачы па вырашэнні праблем, якія могуць быць дэлегаваны на больш высокі ўзровень. Мы ўсе звароты абавязкова бярэм на кантроль. Для нас няма няважных пытанняў, галоўнае – пачуць і зразумець кожнага. Прамы дыялог дапамагае трымаць руку на пульсе і адсочваць, якія тэмы сёння найбольш запатрабаваныя ў грамадстве.
Да спіса