Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
15.08.2025

На гэтым тыдні на асабісты прыём грамадзян да старшыні райвыканкама Дзмітрыя Шпігановіча звярнуліся жыхаркі вул. Мікалаева, 20 райцэнтра

Дом мае патрэбу ў капітальным рамонце, ды і дваровая тэрыторыя чакае добраўпарадкавання. Самі жыхары прыкладваюць нямала намаганняў, каб надаць двары прыемны выгляд, але гэтага недастаткова.

Удзел у пятнічнай сустрэчы прынялі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Гура, спецыялісты аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, кіраўніцтва камунальнай службы.

Як і гаварылася на прыёме грамадзян, капрамонт запланаваны на 2027 год: неабходны спіс работ вызначыць абследаванне, свае прапановы могуць унесці і самі людзі.

А вось прыбраць старую пясочніцу, умацаваць і пафарбаваць арэлі і абнавіць лаўкі можна ўжо цяпер. Такую задачу ўжо паставілі камунальнікам.

Гучалі таксама пытанні па саначыстцы, рамонце пад'ездаў і дэмантажы небяспечнай дзіцячай пампавалкі - усе яны на кантролі.

 



Да спіса