Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
12.07.2025

Мікс навукі і IT: юныя хойнічане паўдзельнічалі ў Рэспубліканскім STEAM-фестывалі

 

У Гомелі сёмы раз адбыўся двухдзённы Рэспубліканскі фестываль.

Гэта не проста мерапрыемства, а важны крок да фарміравання будучыні беларускай навукі. Ён дапамагае маладым людзям зразумець яе важнасць у сучасным свеце, развіваць свае навыкі і натхняцца на новыя дасягненні. Будучыня краіны залежыць ад тых маладых талентаў, якія ўжо сёння пачынаюць свой шлях у свеце ведаў і інавацый. STEAM-гэта абрэвіятура першых літар ангельскіх слоў: натуральныя навукі, тэхналогіі, інжынерыя, творчасць і матэматыка.



Сёлета на фестываль з усіх рэгіёнаў Беларусі з'ехаліся 250 школьнікаў і ліцэістаў. Настаўнік інфарматыкі гімназіі г. Хойнікі Андрэй Крывенчык прывёз на мерапрыемства каманду гімназістаў-Анастасію Кучарыну і Веру Кузняцову з 11 класа і дзесяцікласніка Дзяніса Рудзёнка.

- Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей. Гэта значна больш, чым можа даць школьная праграма. Два дні экскурсій, майстар-класаў, зносін з навукоўцамі і магчымасць паспрабаваць свае сілы – прапусціць такі форум мы не маглі. Хлопцы ўбачылі, як звязаныя паміж сабой розныя навукі: матэматыка, праграмаванне, фізіка. Дзеці вельмі чакалі паездку, – падзяліўся Андрэй Віктаравіч.

Навучэнцы гімназіі марылі пра фестываль нездарма. Выслухаўшы лекцыі, прайшоўшы майстар-класы яны вызначыліся з лакацыяй і пагрузіліся ў конкурсныя заданні. Па іх выніках хлопцы вярнуліся дадому з трэцім месцам у нестандартнай намінацыі «Як прыдумаць гульню, у якую будуць гуляць мільёны», ім уручылі дыплом і сувеніры. Віншуем нашых юных землякоў!

Да спіса