Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
02.09.2025

Кіраўнік Мінпрыроды Сяргей Масляк і яго першы намеснік Максім Лысенка наведваюць Палескі запаведнік

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк і яго першы намеснік Максім Лысенка наведалі Палескі запаведнік і сустрэліся з працоўным калектывам.

Абмеркавалі вынікі працы за 8 месяцаў і перспектыўныя планы. Пчалярства, гадавальнікаводства, Конегадоўля, прамысловае рыбалоўства і паляванне, лесанарыхтоўка, экскурсійная дзейнасць – у арганізацыі шмат цікавых напрамкаў дзейнасці, на кожным з якіх падрабязна спыніўся кіраўнік Мінпрыроды. Сяргей Міхайлавіч настройвае работнікаў на тое, што трэба ставіць амбіцыйныя мэты і дасягаць іх. Ён пазначыў стратэгічныя для арганізацыі задачы.

У першую чаргу больш актыўна праводзіць прафарыентацыйную работу, у прыватнасці, развіваць комплексныя адукацыйныя праекты, пачынаючы з дзіцячага садка і профільных класаў школ. Бо, як гаворыцца, кадры вырашаюць усё. Важна прыцягваць на працу моладзь і падтрымліваць яе ідэі, ініцыятывы. Яшчэ адно актуальнае пытанне-неабходнасць змены падыходу да нарыхтоўкі і перапрацоўкі драўніны, а менавіта пераходу да вырабу прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю. Як варыянт, пачаць з эка-дэкору.

Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства цікавіўся пытаннямі ўмоў працы і заработнай платы, навукова-даследчай дзейнасцю, абнаўленнем аўтапарка і добраўпарадкаваннем тэрыторый. Са станоўчага боку было адзначана зніжэнне колькасці пажараў-гэта вынік у тым ліку следства прафілактычных супрацьпажарных мерапрыемстваў, на рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца работнікамі ўстановы. Таксама ў гэтым годзе добра спрацавалі ў рэалізацыі коней, новае дыханне здабыла вядзенне паляўнічай гаспадаркі, ёсць патэнцыял у рыбалоўстве. Дарэчы, работнікі, скарыстаўшыся магчымасцю, звярнуліся да міністра з просьбай зрушэння тэрмінаў лоўлі сома ў сувязі са змяненнем клімату. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца паездкі ў самы нязведаны беларускі край, у тым ліку ў замежных гасцей, таму такія туры важна зрабіць брэндам.

Сяргей Масляк падзякаваў хойнічану за ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставе «ECOLOGY EXPO-2025», мерапрыемстве, прысвечаным 65-годдзю з дня заснавання прыродаахоўнай службы, а таксама ў XVIII рэспубліканскім экалагічным форуме, які прайшоў у Дзяржынску. Прадстаўленыя нашымі землякамі экспазіцыі карысталіся папулярнасцю ў наведвальнікаў і былі высока адзначаны.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аказвае ўсебаковую падтрымку запаведніку, а ад калектыву чакаюць навацый і ўнікальных прапаноў, галоўнае – прыбытковых.

Удзел у сустрэчы з калектывам прыняў і старшыня Хойніцкага райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч, які затым суправаджаў гасцей у паездцы па тэрыторыі запаведніка, абмяркоўваючы пытанні далейшага развіцця ўстановы. Яны наведалі цэх дрэваапрацоўкі, гадавальнік з лесаўтваральнымі і дэкаратыўнымі раслінамі, цэнтр аператыўнага рэагавання, навуковую частку і пажарна-хімічную станцыю.

Максім Лысенка, які першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў прызначаны два месяцы таму, цяпер курыруе працу Палескага запаведніка. Яго візіт будзе двухдзённым-дэталёва азнаёміцца з ключавымі напрамкамі дзейнасці запаведніка, у тым ліку на Брагінскім і Нараўлянскім участках.

Да спіса