Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
17.07.2025

Член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч сустрэлася з працоўным калектывам Палескага запаведніка

Дасягненням суверэннай Рэспублікі Беларусь прысвечаны адзіны дзень інфармавання, які праходзіць сёння ў раёне.


Член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, старшыня райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Людміла Рудчанка сустрэліся з калектывам запаведніка. Сустрэча прайшла ў жывым і змястоўным фармаце, аб'яднаўшы работнікаў установы вакол важнай тэмы.


У сваім выступленні Кацярына Анатольеўна закранула ключавыя аспекты дзяржаўнай палітыкі, умацавання нацыянальнага суверэнітэту і захавання гістарычных каштоўнасцяў.


Таксама азнаёміла слухачоў са знакавымі дасягненнямі суверэннай Беларусі, прыводзячы цікавыя прыклады з нашай вобласці, а таксама карысныя лічбы і факты, якія тычацца непасрэдна Хойніцкага раёна. Асобна сенатар спынілася на заканадаўчых навацыях.


Гэтая сустрэча стала не проста інфармаваннем, а сапраўдным абменам думкамі. Работнікі запаведніка цікавіліся: ці будуць павышаць пенсійны ўзрост у нашай краіне? Кацярына Зянкевіч дала адназначны адказ: «пытанне не прапрацоўваецца і не разглядаецца». Акрамя таго, калектыў, скарыстаўшыся магчымасцю, выказаў прадстаўнікам улады словы велізарнай удзячнасці за будаўніцтва ў нашым горадзе важнага аб'екта – басейна.


Заўтра Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік адзначыць 37 гадоў з дня ўтварэння. З гэтай нагоды калектыву былі адрасаваныя віншаванні і душэўныя пажаданні.






Да спіса