Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Гасцям / Геаграфія

Геаграфія

Хойніцкі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Беларусі. Мяжуе з Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Брагінскім, Нараўлянскім і Мазырскім раёнамі Гомельскай вобласці. На поўдні мяжуе з Украінай.

Адміністрацыйным цэнтрам З'яўляецца горад Хойнікі. Размешчаны горад у 105 км ад абласнога цэнтра і 60 км ад г.Мазыра. Маецца чыгуначная станцыя, якая злучае г. Хойнікі з гарадамі Гомелем, Васілевічамі і Калінкавічамі. Аўтамабільнымі дарогамі з цвёрдым пакрыццём райцэнтр звязаны з гарадамі Гомель, Рэчыца, Калінкавічы, Мазыр, Брагін, з усімі цэнтральнымі сядзібамі раёна.

Плошча раёна складае 202,8 тыс.га, з іх лясы займаюць 58,2 тыс. га. Пераважна гэта іглічныя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя віды дрэў. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 45,9 тыс. га, у тым ліку ралля – 23,0 тыс. га, асушаныя землі - 18,9 тыс. га, 3,4% тэрыторыі знаходзіцца пад балотамі, што складае 6,9 тыс. га.

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня раўнінная, цэнтральную частку раёна займаюць Хойніцка-Брагінскія ўзвышшы. Практычна ўся паверхня (98%) знаходзіцца на вышыні 110 - 140 м. каля вёскі Стралічава знаходзіцца самы высокі пункт раёна – 160 м.

З карысных выкапняў ёсць торф, будаўнічыя пяскі, нафта, радовішчы якой пачалі распрацоўваць ў 2004 годзе каля вёсак Дубровіца, Амелькаўшчына, Рашаў. Геолагі працягваюць пошукавыя працы.

У студзені сярэдняя тэмпература паветра складае мінус 6,6 градусаў Цэльсія, у ліпені - плюс 18,6 градусаў Цэльсія. За год ўпадае 565 мм ападкаў. Працягласць вегетацыйнага перыяду 195 сутак.

На тэрыторыі раёна размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, куды ўвайшлі землі, выведзеныя з карыстання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Плошча запаведніка складае 215 тыс.га. У ім жыве болей за 54 відау млекакормячых, каля 80 відаў птушак, 25 - рыб. Расце 1250 відаў раслін. Пачаты работы па інтрадукцыі новых відаў жывёл. У 1996 годзе было завезена 15 белавежскіх зуброў, цяпер іх колькасць складае 40 асобін. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены 43 Віца фаўны, 19 відаў флоры запаведніка.