Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

510 гадоў гораду Хойнікі

Стартам святочных мерапрыемстваў да 510-годдзя Хойнік стала адкрыццё Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна.




У іх лік увайшлі нашы землякі, якія сваімі дасягненнямі праславілі Хойнікшчыну:

  • Аляксандр Фёдаравіч Медзеннікаў,
  • Аганес Саламонавіч Саркісян,
  • Іван Макаравіч Беразняцкі,
  • Мітрафан Лук'янавіч Слабадзян,
  • Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі,
  • Еўдакія Андрэеўна Сядова,
  • Васіль Афанасьевіч Равяка,
  • Аляксандр Іванавіч Абухоў,
  • Сяргей Пятровіч Кухарэнка,
  • Вольга Сяргееўна Худзенка,
  • Васіль Ягоравіч Смальцэр,
  • Аляксандр Іванавіч Ціток,
  • Маргарыта Рыгораўна Махнева

На малой радзіме ўвекавечылі імёны нашых таленавітых і годных сучаснікаў.



Ганаровую місію адкрыць алею выканаў старшыня райвыканкама Анатоль Бандарэнка. Удзел ва ўрачыстасці прынялі парламентарый Жанна Чарняўская, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, гараджане.




Урачысты канцэрт у гонар 510-годдзя Хойнік сабраў у зале Летняга амфітэатра шматлікіх гараджан, а таксама ганаровых гасцей.


Адкрылі свята гістарычныя персанажы-графская пара Празараў.


Гасцінна і крэатыўна віталі гасцей падворка і тэматычныя выставы. Тут і дэлікатэсы Палескія, і ўсмешкі шчырыя, і пажаданні гараджанам на памяць.






Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч перадала для жыхароў Хойніччыны сертыфікат аблвыканкама на атрыманне новай карэты хуткай дапамогі і школьнага аўтобуса.


Падарунак ад імя хойнічан падчас святочнага канцэрта прыняў старшыня райвыканкама Анатоль Бандарэнка.




Таксама сваімі талентамі ў Летнім амфітэатры бліскалі артысты ансамбля Гомельскай пагранічнай групы, салісты легендарнага Дзяржаўнага ансамбля «Песняры».






Фаер-шоу, выступленне артыстаў абласной філармоніі і феерверк сталі яркім завяршэннем святочных мерапрыемстваў.