Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

6 лютага, напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея - імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі "Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна"

06.02.2025
6 лютага, напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа, у гарадскім парку адбылася доўгачаканая падзея - імя класіка беларускай літаратуры ўшанавана на алеі
На адкрыцці памятнага знака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення партыі "Белая Русь" Людміла Рудчанка , намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер, прадстаўнікі працоўных калектываў і школьнікі.
Летась званне "Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна" прысвоена паважанаму літаратару пасмяротна. 
- Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, - адзначыла на адкрыцці Людміла Мікалаеўна.
На памятным знаку размешчаны спецыяльны QR-код, па якім праз смартфон можна прайсці на інтрэнэт-старонку, прысвечаную асобе пісьменніка.
© ХОЙНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.